9d396c8f     

Василевич Алена - Панi Старшынiха Прыехала (На Белорусском Языке)



Алена Васiлевiч
Панi старшынiха прыехала...
Хотят ли русские войны...
Я.Еўтушэнка
- Цi чуў бо ты, Чэсiк, што да старшынi нашага панi яго прыехала?
Гарбаты Мiкодым, не спяшаючыся, рассцiлае пад дубам зрудзелы ад
дажджовiцы i сонца суконны даматканы халат, выпростваецца на iм усiм сваiм
нязграбным целам i з асалодай закурвае люльку. Люлька сiпiць i захлiпваецца
гэтаксама, як сiпяць i захлiпваюцца Мiкодымавы грудзi. Мiкодым зацягваецца
пякельным дымам i доўга бухае кашлем: бух-бух-бух...
- Каб цябе немач узяла, каб цябе... - тыльным бокам далонi выцiрае ён
з воч слёзы.
Адбухаўшы, зноў звяртаецца да падпаска Чэсiка:
- Дык кажу, цi чуў ты, што да старшынi яго панi прыехала?
- Панi?!. - Чэсiк не чуў гэтай навiны. Яна звальваецца на яго, як гура
снегу. - Панi прыехала?.. - перапытвае ён, i чорны ад загару i сiверу твар
яго, звычайна пахмуры i абыякавы, расплываецца ва ўсмешцы, адбiваючы па
чарзе адно за другiм самыя нечаканыя адценнi: спачатку разгубленасць, потым
спалох, а потым такую дзiўную пяшчоту...
Мiкодым робiць выгляд, нiбыта нiчога гэтага не заўважае, i працягвае
сваё:
- Дык вось кажу, пакуль старшыня будзе вылежвацца са сваёй паняю,
давай упусцiм на гадзiну якую кароў скраечку ў сенакос. Няхай паходжваюць з
расой, а то пашы няма анi звання... Усё пазаворвалi, усё пакарчавалi гэтымi
кустарэзамi... А цяпер з быдлам куды хочаш дзенься...
Новы кiрунак Мiкодымавых думак пра кароў i пра пашу пераключае Чэсiка
на гэту тэму не адразу.
- А можа панi i не вылежваецца... - панура пярэчыць ён Мiкодыму.
- "Не вылежваецца"... - перадражнiвае падпаска Мiкодым. - Дурны ты,
Чэсiк.
- А вось i не дурны...
- Ну, а не дурны, дык займай кароў ды пераганяй канаву, - строга, ужо
загадвае Мiкодым.
Ён старэйшы калгасны пастух. Пасе кароў як толькi пасля вайны
заснаваўся калгас. Чэсiк таксама даўно пасе кароў, але ён усяго толькi
падпасак у Мiкодыма.
Чэсiку хутка трыццаць год. Ён рослы, плячысты i прыгожы з твару. У яго
бяскрыўдныя, як у малога дзiцяцi, сiнiя вочы i ўсмешка таксама бяскрыўдная
i заўсёды крышку як быццам недаверлiвая. Чэсiк баязлiвы i паслухмяны.
Рукамi сваiмi ён можа падняць, напэўна, хату - капу сена ён бярэ i падае на
стог за адзiн раз.
Чэсiку хутка трыццаць год... Некалi ў вайну, на вачах у яго, немец
забiў з аўтамата яго матку. Мацi сядзела ў хаце на ложку i кармiла грудзьмi
дзiця - Чэсiкаву сястру. Немец даў з парога ўсяго адну толькi чаргу... I
пайшоў з хаты. Суседзi тады ледзь сцягнулi Чэсiка з печы.
Ён тады доўга не гаварыў зусiм, а потым доўга заiкаўся... Паступова
страх i заiканне прайшлi, а Чэсiк як быў, так i застаўся на ўсё жыццё
дзiцём. На ўсё жыццё застаўся няшчасным чалавекам...
Бацька з вайны таксама не вярнуўся, а цётка, у якой гадаваўся Чэсiк,
памерла неўзабаве пасля вайны. Так ён i застаўся на белым свеце адзiн, як
перст, у цётчынай хаце. У сваю хату (яна доўга стаяла з забiтымi вокнамi,
аж пакуль не перацягнулi яе да рэчкi, на брыгадную лазню) заходзiць баяўся.
Нават калi i вырас ужо, калi i забыў усё чысценька - i матку, i сястрычку,
i тое кароткае чорнае дула аўтамата... Так i гiбеў небарака, жывучы з
людское ласкi. А ласка тая вядомая: кепска чалавеку самому - тады ён i пра
другога ўспомнiць. А добра - дык хто там вельмi клапоцiцца, што ў некага
галавы няма да каго прыхiлiць...
Над Чэсiкам зжалiлася старая Паўлiха. Была яна глухая i жыла адна
душою, у самым канцы вёскi, у старой, як i сама яна, хаце. Гаспадара
пахавала яшчэ за панамi. Сыноў трох з вайны не дачак



Содержание раздела